andrej mielnikaù heta my !!! şarkı sözleri

Калі нехта кажа: «Бывай!» - гэта шчэ не значыць - канец І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць смерць І хаця не відаць - куды, і надзея - ні на каго Ты паслухай: звіняць званы Гэта з намі гаворыць Бог Гэта - скрозь цемру прамень Гэта - вецер, што рве смугу Гэта - новы сонечны дзень Гэта - праз забароны рух Гэта - годна узняты сьцяг Гэта - шыхт, што гатовы ў бой Гэта - крыж на тваіх плячах Гэта - людзі разам з табой Гэта - тысячы моцных ног Што пячатаюць цьвёрды рытм Гэта - не яны ведае Бог Гэта - мы! Гэта мы Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душа Голас продкаў з далечыні, голас, што не заглушыць час Голас памяці гэтай зямлі, гэтых рэчак, гэтых лясоў Тых народаў, што тут жылі... Ты паслухай: мацнее звон Гэта - скрозь цемру прамень Гэта - вецер, што рве смугу Гэта - новы сонечны дзень Гэта - праз забароны рух Гэта - годна падняты сьцяг Гэта - шыхт, што гатовы ў бой Гэта - крыж на тваіх плячах Гэта - людзі побач з табой Гэта - тысячы моцных ног Што пячатаюць цвёрды рытм Андрэй Мельнікаў, бачыць Бог Гэта - мы! Гэта мы Калі нехта кажа: «Бывай!» - гэта шчэ ня значыць - канец І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць І хаця ня відаць - куды, і надзея - ні на каго Ты паслухай: зьвіняць званы Гэта з намі гаворыць Бог
Sanatçı: Andrej Mielnikaù
Türü: Belirtilmemiş
Ajans/Yapımcı: Belirtilmemiş
Şarkı Süresi: 4:24
Toplam: kayıtlı şarkı sözü
Andrej Mielnikaù hakkında bilgi girilmemiş.

Fotoğrafı